Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што Тэгеран дасць жорсткі адказ на любую спробу нападу.

Паводле Хаменеі, напад на Іран перш за ўсё нанясе страты самой Амерыцы. Таксама, як падкрэсліў духоўны лідар Ірана, пагрозы і санкцыі не прымусяць Тэгеран адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.

Напярэдадні амерыканскія СМІ пісалі пра тое, што кіраўнік Пентагона Леон Панета лічыць верагодным напад Ізраіля на Іран ужо праз некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?