03.02.2012 / 17:23

На акцыю 4 лютага ў Маскве забаранілі праносіць торбы і тэрмасы 3

Галоўнае ўпраўленне МУС Расіі па Маскве папярэдзіла, што на масавыя акцыі 4 лютага будзе забаронена праносіць торбы і тэрмасы.

«У мэтах антытэрарыстычнай бяспекі ў зоне правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку, забаронена праносіць вялікія торбы, пластыкавыя, шкляныя і іншыя ёмістасці з вадкасцямі (уключаючы тэрмасы)», — сказаў супрацоўнік прэс-службы ведамства.

Раней дэпутат Дзярждумы Генадзь Гудкоў на нарадзе аргкамітэта акцыі «За сумленныя выбары» папярэдзіў, каб мітынгоўцы не бралі з сабой тэрмасы: «Яны будуць адбірацца па меркаваннях бяспекі — каб пазбегнуць праносу выбуховых прыладаў».

Улады ўзгаднілі шэсце апазіцыі 4 лютага ад метро «Кастрычніцкая» па вуліцы Вялікая Якіманка з мітынгам на Балотнай плошчы пры колькасці ўдзельнікаў да 50 тысяч чалавек.

Мяркуецца, што ў Маскве ў суботу пройдзе 4 акцыі. Акцыя апазіцыі пачнецца, а 12-й гадзіне.

0
Андрей / Адказаць
03.02.2012 / 17:28
Оппозиции нужно срочно организовать раздачу горячего чая :)
0
Кнехт / Адказаць
03.02.2012 / 17:44
Забаранілі б таксама прыходзіць у зімовай вопратцы: каб потым мець падставу казаць, што апазіцыя - адмарозкі. Дарэчы, напэўна з гэтай нагоды яны, саўковыя дыктатары, так любяць праводзіць выбары ўзімку.
0
хитрые ах смешно / Адказаць
03.02.2012 / 18:25
а в метро можно термос проносить?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру