03.02.2012 / 20:17

Прысуд былому міліцыянту Казлову пакінулі без зменаў +відэа 5

Праваабаронца: Пяць сутак адсядзеў ні за што — і гэта, на думку суддзі, правільна і справядліва.

3 лютага Мінскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова.

У суд з Казловым прыйшлі сведкі, якія знаходзіліся вечарам 19 снежня 2011 года разам з ім у «аўтазаку» і былі дастаўленыя ў Кастрычніцкае РУУС Мінска. Іх з дапамогай актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі знайшоў сам афіцэр, пісьмовыя паказанні сведак былі далучаныя да справы.

Аднак суддзя не прыняў да ўвагі сведчанні і пакінуў без змянення пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска ў дачыненні да Мікалая Казлова.

Нагадаем, 19 снежня падпалкоўніка ў запасе затрымалі людзі ў цывільным на пешаходным пераходзе каля Кастрычніцкай плошчы, а пазней у міліцэйскім рапарце напісалі, што Казлоў быў затрыманы каля Чырвонага касцёла (у той вечар каля храма мінчане запальвалі свечкі ў знак салідарнасці з палітзняволенымі, арыштаванымі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года). Казлову далі пяць сутак арышту, стандартна абвінаваціўшы ў тым, што ён нібыта лаяўся матам і парушаў грамадскі парадак.

«Вынікі разгляду скаргі — чаканыя большасцю тых, хто сачыў за развіццём справы, падзяліўся з БелаПАН Казлоў. — Хоць я, шчыра кажучы, разлічваў, што знойдзецца суддзя, які, убачыўшы гэтыя аб'ектыўныя звесткі, проста адменіць папярэдняе судовае рашэнне. Мне здавалася, што ўсё відавочна. Але ўсе довады былі адхіленыя без усялякіх падстаў».

Рашэнне гарадскога суда Казлоў мае намер абскарджваць у вышэйшай інстанцыі.

«Суда ж не было, — заўважае праваабаронца Павел Левінаў. — Будынак — вось ён, стаіць, а правасуддзя няма. Прычым не толькі тут — ні ў адным з судовых будынкаў Беларусі правасуддзя няма. Паглядзіце: прадстаўленыя ўсе доказы таго, што Мікалай не знаходзіўся каля Чырвонага касцёла, паказанні невядомых яму асоб аб тым, што затрымлівалі яго ў іншым месцы. Ёсць раздрукоўка тэлефонных злучэнняў, прадстаўленая кампаніяй сотавай сувязі, з якой бачна, дзе Мікалай знаходзіўся са сваім тэлефонам, што ён і не набліжаўся да Чырвонага касцёла. Але адсутнасць правасуддзя ў краіне прыводзіць да такіх вось пастаноў: усё пакінуць у сіле. Пяць сутак адсядзеў ні за што, і гэта ўсё правільна і справядліва на думку суддзі з маленькай літары».

0
шэраговы натурал / Адказаць
03.02.2012 / 20:32
прозвішча суддзі ў студыю. для памяці.
0
Дэн / Адказаць
03.02.2012 / 20:54
Это лишний раз доказывет, что бесполезно искать справедливости в лукашитских судах. Тут нужны "другие методы".
0
Бэрыморрр / Адказаць
03.02.2012 / 21:46
фамилию судьи и членов семьи в черный список пособников!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру