03.02.2012 / 21:40

Матч Кубка федэрацыі ЗША — Беларусь пачнецца сустрэчай Азаранкі і Макхейл 1

У амерыканскім Вустере адбылося лёсаванне матчу Сусветнай групы II Кубка федэрацыі паміж зборнымі ЗША і Беларусі.

Першымі на корт «DCU Center» у суботу ў 21.00 па беларускім часе выйдуць першая ракетка свету Вікторыя Азаранка і Крысціна Макхейл (N 38 ВТА). Следам згуляюць Вольга Гаварцова (97) і Серэна Уільямс (12).

У нядзелю Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс, Гаварцова — з Макхейл. На парны матч папярэдне заяўленыя Азаранка / Гаварцова і Венус Уільямс / Лізель Хубер.

Нядзельныя матчы стартуюць у 20.00 па беларускім часе.

0
Беларус / Адказаць
04.02.2012 / 20:09
Поспеху, поспеху і яшчэ раз поспеху! А галоўнае пытанне ад мяне да Вікторыі - ці ідзе змена спонсара (Пефціева) на якога - небудзь еўрапейскага ці не?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру