Нягледзячы на моцныя маразы ў Еўропе, у Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) сумняваюцца, што сёлетняя зіма ў еўрапейскім рэгіёне стане самай халоднай у гісторыі.
Аб гэтым паведаміла 3 лютага журналістам на брыфінгу прэс-сакратар арганізацыі са штаб-кватэрай у Жэневе Клэр Кюліс, паводле слоў якой зіма 2009–2010 гадоў была больш экстрэмальнай.

«Найбольшая розніца ў тым, што

тады холад доўжыўся больш — пачаўшыся ў снежні, пратрымаўся ўвесь студзень і большую частку лютага», — сказала яна,
нагадаўшы, што ў гэтым годзе моцныя халады пачаліся ў Расіі і ва Украіне ў сярэдзіне студзеня, а тэмпература ў снежні была ў сярэднім ніжэйшая за норму.

Клэр Нюліс прызнала, што пакуль не можа правесці параўнальны аналіз паміж зафіксаванай сёння ў краінах Еўропы тэмпературай і паказчыкамі двухгадовай даўнасці. «Мы прадаўжаем збіраць даныя», — сказала яна, дадаўшы, што ёсць інфармацыя аб тым, што ва Украіне зафіксаваны экстрэмальна нізкія тэмпературы.

Развіццё сітуацыі, паводле слоў прадстаўніка СМА, залежыць ад таго, як доўга антыцыклон будзе блакіраваць масы цёплага паветра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?