Беларускія баскетбалісты прайгралі сёння ў Краснадары тамтэйшаму «Лакаматыву» з лікам 66:87 (19:23, 14:21, 16:27, 17:16).

Гэта 12-я параза ў 12 гульнях чэмпіёна Беларусі, што гуляе ў Аб’яднанай лізе ВТБ, якая гуртуе баскетбольныя клубы Усходняй Еўропы, уключна з камандамі Балтыі, Польшчы і Чэхіі. «Мінск-2006» займае ў групе «В» апошні дзявяты 9-ы радок.

Наступную гульню «Мінск-2006» правядзе на Мінск-Арэне 8 лютага: супернікам будзе «Енісей», 15 лютага — тамсама матч з пецярбургскім «Спартаком».

Завершыць турнір беларускі клуб двума гульнямі на выездзе: 5 сакавіка супраць польскага «Пракома», а 16 сакавіка супраць віленскага «Летуваса Рытаса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?