У амерыканскім Вустэры 4–5 лютага праходзіць матч першага раунда Сусветнай групы II Кубка федэрацыі паміж зборнымі ЗША і Беларусі.

Гэты матч не абышоўся без некаторых непрыемнасцяў, піша Прессбол.

Нашу зборную з самага пачатку сталі пераследаваць няўдачы. Даша Кустава і Таня Пучак прыбылі ў Амерыку, як і было запланавана, у нядзелю, а вось астатнія дзяўчаты на дзень спазніліся. Насця Якімава прыляцела ў аўторак, Оля Гаварцова — у сераду. Вікторыя Азаранка прыбыла ў Вустер толькі ў чацвер.

Зрэшты, аднаго-двух дзён для адаптацыі і трэніровак на корце цалкам дастаткова. Але тут высветлілася,

што зборная засталася без капітана — Сяргей Цяцерын у ЗША наогул не прыляцеў. Усе мы людзі дарослыя… Віна Цяцерына толькі ў тым, што ў мінулую суботу, 28 студзеня, увесь свет (амерыканцы, у тым ліку) бачылі яго ў Сочы.

Новым капітанам павінен быў стаць памочнік Цяцерына Аляксандр Скрыпко, аднак выбар спыніўся на Тані Пучак, якая прыбыла ў Амерыку ў якасці запасной.

***

У пятніцу Азаранка знялася з матча — перашкодзіла траўма спіны, атрыманая ў фінале Australian Open супраць Марыі Шарапавай.

Як вынік, пасля першага гульнявога дня лік 2:0 на карысць амерыканак.

Насця Якімава, замяніўшая Вікторыю на пазіцыі першага нумара, свой матч супраць Крысцін Макхейл прайграла без варыянтаў — 0:6, 4:6, а Вольга Гаварцова саступіла Серэне Уільямс - 5:7, 0:6.

 Сяргей Цяцерын атрымлівае навіну пра перамогу Азаранкі на Auatralian Open і дзеліцца радаснай весткай з Аляксандрам і Мікалаем Лукашэнкамі.

Сяргей Цяцерын атрымлівае навіну пра перамогу Азаранкі на Auatralian Open і дзеліцца радаснай весткай з Аляксандрам і Мікалаем Лукашэнкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0