Сёння каля паловы на трэцюю ночы на 20-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы кіроўца «Шкоды-Актавія» не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў снегаачышчальны МАЗ, які ў той момант стаяў. У ДТЗ загінула 42-гадовая пасажырка легкавіка, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС.

Прычыны аварыі высвятляюцца. МАЗ знаходзіўся ў калоне дарожнай тэхнікі з уключаным пробліскавым маячком аранжавага колеру.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям быць асабліва ўважлівымі і дысцыплінаванымі, праязджаючы ўчасткі дарог, дзе спецтэхніка праводзіць дарожныя працы. У цяперашні час становішча на дарогах ўскладняе галалёд. Укатаны аўтамабілямі снег, прыхоплены моцнымі маразамі, утварыў слізкае пакрыццё, якое не паддаецца апрацоўцы пясчана-салянай сумессю. Дарожна-эксплуатацыйныя службы вядуць кругласутачную расчыстку праезнай часткі ад снегу.

За мінулыя суткі на дарогах Беларусі адбылося 287 дарожна-транспартных здарэнняў, загінуўшых няма, параненыя чатыры чалавекі. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі 94 вадзіцеля, якія селі за руль у стане алькогольного ап’янення.

ДАІ нагадвае, што ў сувязі з моцнымі маразамі і снегападамі з 4 лютага 2012 года на аўтамабільнай дарозе М1/Е130 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі часова змяняецца хуткасны рэжым руху. Для легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў з агульнай масай не больш за 3,5 т устанаўліваецца максімальная хуткасць руху не больш за 90 км/г, астатнім транспартным сродкам — не больш за 70 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?