Непатушаная цыгарэта забрала жыцці двух пенсіянераў у Ждановічах. Фота 112.by.

Непатушаная цыгарэта забрала жыцці двух пенсіянераў у Ждановічах. Фота 112.by.

За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 76 пажараў. У агні загінулі 15 чалавек. Невыкананне правілаў пажарнай бяспекі — прычына практычна ўсіх надзвычайных сітуацый.

Як паведамляе МНС, неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні застаецца асноўнай прычынай гібелі людзей у агні. Ахвярамі пажараў з-за непатушанай цыгарэты сталі 10 чалавек. Гэта меркаваная прычына гібелі жанчыны ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, сямейнай пары — пенсіянераў у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна, састарэлай сямейнай пары ў вёсцы Слабада Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Трое мужчын працаздольнага ўзросту сталі ахвярамі пажару з-за неасцярожнасці пры курэнні ў Мсціслаўлі (Магілёўская вобласць), вёсцы Нязнанава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, вёсцы Агародчыкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. А ў выніку пажару ў жылым доме ў вёсцы Кляцішына Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, які пачаўся з-за непатушанай цыгарэты, загінулі двое — гаспадар і яго знаёмы.

Яшчэ адной прычынай пажараў становіцца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Незаробленыя своечасова трэшчыны ў дымаходах каштавалі жыцця тром пенсіянеракам. Яшчэ адна жанчына састарэлага ўзросту з вёскі Журбін Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці выратавана дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму паведамляльніку.

Паводле звестак МНС, двойчы за мінулыя суткі ратавальнікі выязджалі на тушэнне паражаў на аб'ектах АПК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?