Беларуска Дар’я Домрачава заняла другое месца ўмас-старце на 12,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне, што прайшоў у нарвежскім Халменколене.
Дар’я чатыры разы спудлавала, а пасля апошняй стральбы яна наогул сышла на дыстанцыю
Першае месца заняла немка Андрэа Хенкель (38:01,2, 1 промах), Домрачава саступіла ёй 26,6 секунды.
У агульным заліку Кубка свету Дар’я ўшчыльную наблізілася да Магдалены Нойнер, што сёння праз хваробу не бегла.
У Нойнер — 816 балаў, у Дар’і — 795.
Гэта дзяcяты подыум Дар’і ў сезоне (
У чацвер Домрачава выйграла срэбра ў спрынце, у суботу — бронзу ў гонцы пераследу (г.зн. пагоні).
***
Наступны этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца ў фінскім Канціялахці з 10 па 12 лютага (спрынт, гонка пераследу, эстафета).
0
0
0
0
0
0