Відэа Naviny.by

Расійскі тэлеканал НТВ у праграме «Максімум» паспрабаваў высветліць, навошта нарвежскі тэрарыст Андрэас Брэйвік ездзіў у Беларусь.

Спачатку карэспандэнт НТВ наведаўся ў Акадэмію навук, дзе з дапамогай археолага Андрэя Вайцяховіча паспрабаваў прасачыць «варажскі след» у беларускім маршруце Брэйвіка. Раней паведамлялася, што ў нашу краіну нарвежац наведаўся з мэтай пошукаў магілаў вікінгаў. Археолаг не здолеў пацвердзіць факт звароту Брэйвіка па кансультацыі да беларускіх гісторыкаў. Нічога не ведаюць пра візіт тэрарыста ў Беларусь і ўдзельнікі рыцарскіх клубаў.

Далей у сюжэце НТВ з’яўляецца адыёзны дзеяч Міхаіл Рашэтнікаў, старшыня так званай Беларускай партыі патрыётаў. Ён заявіў журналістам тэлеканала, што Брэйвік быў завербаваны супрацоўніцай беларускага КДБ. «Прыгожая, цікавая. Цэлы капітан беларускага КДБ», — так характарызуе агентку-вербоўшчыцу Рашэтнікаў. Па яго словах, у беларускім КДБ Брэйвік праходзіць пад аператыўнай мянушкай Вікінг. Ніякіх доказаў сваім словам Рашэтнікаў не прыводзіць, спасылаючыся на крыніцы ў камітэце.

У сюжэце праводзіцца наўпроставая паралель з гісторыяй Лі Харві Освальдам, які да замаху на Кенэдзі жыў у Мінску.

Варта адзначыць, што ён і раней рабіў заявы для расійскіх СМІ пра сувязь нарвежца з беларускімі спецслужбамі.

У наступнай перадачы НТВ абяцае расказаць пра сустрэчу з беларускай, з якой пазнаёміўся Брэйвік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?