Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 7 лютага, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, а днём па паўночным захадзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 12–18°С, пры праясненнях да 20–22°С, днём мінус 8–14°С.

У Мінску ў аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу і раніцай невялікі снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 14–16°С, днём 11–13°С ніжэй за нуль.

У наступныя двое сутак, 8- 9 лютага, сіноптыкі таксама прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, пры праясненнях да 21–25°С, днём 10–17°С ніжэй за нуль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?