Пагадненні аб бязвізавых паездках з Аргенцінай і Бразіліяй знаходзяцца ў актыўнай прапрацоўцы. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандр Астроўск.

«Мы фактычна гатовы да падпісання пагаднення з Турцыяй аб кароткатэрміновых (не больш як 30 сутак) бязвізавых паездках грамадзян. Усё падрыхтавана, у нас ёсць паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення», — сказаў ён.

Акрамя таго, цяпер у актыўнай прапрацоўцы знаходзяцца пагадненні аб бязвізавых паездках з Аргенцінай і Бразіліяй. «Зразумела, краіны не блізкія, але даволі папулярныя ў турыстычным плане», — упэўнены прадстаўнік МЗС.

Аляксандр Астроўскі таксама расказаў,

што, паводле звестак МЗС Беларусі, толькі невялікую колькасць беларускіх грамадзян закранула банкруцтва расійскага тураператара «Ланта-тур ваяж».
Ён нагадаў, што неабходную прававую дапамогу беларускім турыстам, якія адпачаваюць у Тайландзе, можа аказаць пасольства Беларусі ва В’етнаме, якое акрэдытавана і на іншыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.

«Калі гаварыць у больш шырокім плане, то нашы консульскія супрацоўнікі ведаюць сваю справу. У складзе беларускіх загранустаноў заўсёды ёсць супрацоўнікі, які дапамогуць грамадзянам Беларусі», — адзначыў Аляксандр Астроўскі. Рыхтуючыся да паездкі за мяжу, трэба высветліць прозвішчы і адрасы, у тым ліку і электронныя, беларускіх дыппрадстаўніцтваў, а таксама расійскіх пасольстваў, таму што згодна з існуючай дамоўленасцю яны аказваюць дапамогу беларусам у краінах, у якіх рэспубліка афіцыйна не прадстаўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?