05.03.2007 / 11:04

Сёньня онлайн‑канфэрэнцыя са Зьмітром Вайцюшкевічам 20

Ён будзе адказваць на пытаньні ў рэжыме рэальнага часу з 14 да 16‑й гадзіны. Пытаньні можна будзе задаваць ужо цяпер, праз акенца на гэтай старонцы.

Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч будзе адказваць на пытаньні ў рэжыме рэальнага часу з 14 да 16‑й гадзіны. Пытаньні можна задаваць ужо цяпер, праз акенца на гэтай старонцы.

Зьміцер Вайцюшке́віч — беларускі сьпявак і музыка.

Нарадзіўся ў мястэчку 20 ліпеня 1971 г. у мястэчку Бярозаўка (Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Скончыў музычную вучэльню ў Лідзе, Інстытут культуры ды менскую вучэльню імя Глінкі.

Удзельнічаў у гуртах «Палац», «Крыві». Зараз выступае з гуртом «WZ‑Orkiestra». Вядомы таксама пад сцэнічным імём Тодар. Сьпявае песьні на словы беларускіх паэтаў – Барадуліна, Някляева, Камоцкага. Адзін альбом «WZ‑Orkiestra» запісаны на словы Ўладзімера Маякоўскага. Зьміцер прымаў удзел у супольных музычных праектах, сярод якіх Народны альбом (1997), Сьвяты вечар (2000), Я нарадзіўся тут (2000) ды інш.

Рыгор Барадулін з прыемнасьцю ўзгадвае працу з кампазытарам і сьпеваком Зьмітром Вайцюшкевічам, якога лічыць выключнай зьявай у гісторыі сучаснай беларускай музыкі.

«Ён ня любіць крочыць пратаптанымі сьцежкамі, ён імкнецца ў кожным вершы намацаць закладзеную ў ім мэлёдыку», – кажа пра сьпевака музычны крытык Зьміцер Падбярэскі.

Пра сябе Зьміцер кажа, што ён звычайны чалавек, які вырас у маленечкім мястэчку, «як усе дзеці, гуляўся з карбідам».

8 сакавіка ў Клюбе імя Дзяржынскага адбудзецца ягоны вялікі сьвяточны канцэрт.

Ул. інф.

0
Зямляк / Адказаць
24.02.2007 / 03:02
Зьміцер, калі ўжо зайграеш у Бярозаўцы? Няўжо залю не дадуць?
0
Войша Мілавід / Адказаць
24.02.2007 / 14:35
Васпану Зьміцер! Дзякуем за творчасьць васкую! Хай Муза будзе з васпанам і ў наступнасьці! Пытаньне. Шмат хто між беларускіх музыкаў маюць свае сайты, асабістыя бачыны ў інтэрнэце, блёґі ("жывыя дзеньнікі") на LiveJournal.Com, і да г.п. Васкія адносіны зь інтэрнэтам? Ці былі, ці ёсьць думкі стацца "бліжэй да народу", адчыніць асабісты сайт, альбо, прынамсі, распачаць асабісты блёґ-дзеньнік на ЛівДжорнэл.Ком? :) Даўно тамака чакаем васпана! :) Войша Мілавід aka nicolaev, Менск, Вялікалітва-Беларусь
0
Ліда / Адказаць
24.02.2007 / 14:55
Зь кім зь беларускіх паэтаў вам працавалася найцікавей? Ці найлягчэй? Зь Барадуліным? Зь Някляевым? Якая праца падаецца найбольш удалай?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру