Мінскае «Дынама» падчас паўзы ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі з 6 па 12 лютага правядзе трэніровачны збор у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
«Гэты збор будзе насіць падрыхтоўчы характар, дазваляючы стварыць неабходны функцыянальны і псіхалагічны задзел перад гульнямі
Летась у гэтыя ж тэрміны аналагічныя зборы правялі дзейны ўладальнік Кубка Гагарына «Салават Юлаеў», а таксама магнітагорскі «Металург».
«У КХЛ вельмі шчыльны графік гульняў і пэўная псіхалагічная разгрузка камандзе вельмі неабходная, — цытуе дынамаўскі сайт спартыўнага дырэктара клуба Ігара Матушкіна. — Кіраўніцтвам перад пачаткам сезона былі пастаўлены новыя задачы перад дынамаўцамі. Акрамя задачы па ўпэўненым выхадзе ў
Нагадаем, апошнім часам у гульні «зубраў» намеціўся пэўны крызіс — у 13 сустрэчах у 2012 годзе мінчане набралі ўсяго 12 ачкоў з 39 магчымых (чатыры перамогі пры дзевяці паражэннях). А ў апошняй паціматчавай выязной серыі, якая завяршылася 6 лютага паражэннем ад «Тарпеда» (2:3), «Дынама» паклала ў скарбонку толькі тры ачкі.