Прэм’
«Аляксандр Неўскі — прыклад эфектыўнага кіраўніка яшчэ да часоў Пятра Першага», — цытуе Пуціна
Акрамя Неўскага Пуцін назваў эфектыўнымі кіраўнікоў Расійскай імперыі.
«Вось Аляксандр Неўскі мне вельмі падабаецца, Пётр I у першай частцы жыцця і дзейнасці, Кацярына II. За Кацярынай II Расія больш за ўсё земляў прыдбала», — цытуе прэм’ера РІА «Навіны».
Пуцін падкрэсліў, што Кацярыну II лічыць найбольш эфектыўнай.
«Яна была больш эфектыўным кіраўніком, чым Пётр Першы, — крыві менш, а справаў больш», — сказаў ён.
За Кацярынай II да Расіі быў далучаны Крым, паўночнае Прычарнамор’е і здзейснены падзел Рэчы Паспалітай. Праўленне Кацярыны II скончылася з самым вялікім замежным доўгам Расіі ў XVIII стагоддзі, а перыяд яе кіравання гісторыкі звязваюць з пікам прыгоннай залежнасці сялян.