Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Кіеве адбудзецца ў сакавіку. Пра гэта паведаміў БелаПАН амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. “Дакументы ўжо падрыхтаваныя, але засталіся некаторыя пытанні. Думаю, на наступным тыдні мы ўзгоднім канчатковую дату візіту”, – сказаў амбасадар.

Яшчэ тыдзень таму ў сакратарыяце прэзідэнта Украіны ў якасці папярэдняй даты візіту А.Лукашэнкі называлі 26 лютага. Аднак сёння прадстаўнік сакратарыята Юшчанкі не аспрэчваў, што ў гэтым месяцы арганізаваць візіт прэзідэнта Беларусі не атрымаецца.

Беларускі бок гэтую інфармацыю пакуль не каментуе.

Па неафіцыйных звестках, сустрэча прэзідэнтаў адкладаецца з прычыны арганізацыйных праблем, звязаных з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў ва ўкраінскім урадзе. У Кіеве нават пайшлі чуткі, што А.Лукашэнка ўвогуле не збіраецца прыязджаць. Аднак беларускі амбасадар катэгарычна аспрэчыў такую магчымасць. “Я афіцыйна аспрэчваю чуткі пра магчымую адмену візіту. Мы падрыхтавалі ўсе дакументы, і сустрэча прэзідэнтаў адбудзецца – проста трохі пазней, чым планавалі” — паведамляе Хартыя’97.

Падчас візыту А.Лукашэнкі ў Кіеў беларускі і ўкраінскі прэзыдэнты не абмінулі б тэмы зьмяншэньня энэргазалежнасьці Беларусі і Ўкраіны ад Расеі. Адцягваньне візыту супала ў часе з зваротам ураду Беларусі да ўраду Расеі па стабілізацыйную пазыку ў памеры 1,5 млрд даляраў. Магчыма, беларускае кіраўніцтва не пакідае надзеі выгандляваць у Расеі яшчэ некалькі гадоў эканамічнай стабільнасьці, а 1,5 млрд — гэта тая цана, за якую А.Лукашэнка гатовы адмовіцца ад удзелу ў балта-чарнаморскім энэргакалектары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?