Як паведамляе газета The Local, царкоўнае імя Шморэля будзе гучаць як Мюнхенскі. Ён стаў першым святым рускага замежжа, кананізаваным у саслужэнні

Рускай праваслаўнай царквы за мяжой і Маскоўскага Патрыярхату.

У 2007 годзе Шморэль быў праслаўлены ў Германскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой (РПЦЗ) як мясцова шанаваны святы.

Аляксандр Шморэль быў гільятынаваны ў ліпені 1943 года за ўдзел у дзейнасці антыфашысцкай групы «Белая ружа».
На абразе новапакутнікаў ён выяўлены з белай ружай у руцэ.

«Для нас ён прыняў вельмі важную пазіцыю, не прымаючы як бальшавізм, так і нацыянал-сацыялізм», — сказаў протаіерэй Мікалай Арцёмаў, які працаваў над кананізацыяй Шморэля з 1993 года.

Бацька Шморэля быў немцам, продкі якога пераехалі ў Расію ў ХІХ стагоддзі. Падчас грамадзянскай вайны ён збег з Расіі. Аляксандр Шморэль служыў у вермахце. У якасці ваеннага медыка ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Францыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і на тэрыторыі СССР. Вярнуўшыся з фронту, ён сумесна з нямецкім прафесарам Куртам Хуберам стварыў прапагандысцкую антыфашысцкую арганізацыю «Белая ружа».

Шморэль быў забіты ва ўзросце 25 гадоў.

На цырымоніі прысутнічаў мітрапаліт Арэнбургскі і Саракташскі Валянцін. Разам з ім у службе ўзялі ўдзел мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфрый, арцыбіскуп Берлінскі і

Германскі Марк, арцыбіскуп Берлінскі і Германскі Маскоўскага Патрыярхату Феафан, арцыбіскуп Жэнеўскі і Заходнееўрапейскі Міхаіл,

біскуп Штутгарцкі Агапіт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?