У Беларусі ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам прапанова валюты з боку насельніцтва знізілася на 27,7% і склала 4,9 млрд. даляраў ЗША.

Паводле звестак аналітычнага агляду Нацбанка, попыт на валюту з боку насельніцтва таксама знізіўся на 42,5% да 4,8 млрд. даляраў. У выніку для банкаў сальда аперацый з насельніцтвам склалася адмоўным у 132,7 млн. даляраў (у 2010 годзе было станоўчым у 1 млрд. 516,8 млн. даляраў).

Як адзначаюць аналітыкі Нацбанка, з пачатку 2011 года змяненне аперацый насельніцтва на ўнутраным валютным рынку мела рознанакіраваны характар. За студзень-сакавік з прычыны рэзкага ўзмацнення дэвальвацыйных чаканняў і ажыятажнага попыту на легкавыя аўтамабілі насельніцтвам на чыстай аснове было набыта 0,8 млрд. даляраў ЗША.

З 21 сакавіка 2011 года на наяўным рынку замежнай валюты яе купля насельніцтвам ажыццяўлялася ў межах прададзенага аб’ёму. У сувязі з гэтым абарот замежнай валюты на наяўным сегменце рэзка скараціўся з 1,8 млрд. даляраў ЗША ў сярэднім за месяц у сакавіку да 0,2 млрд. даляраў ЗША ў маі-жніўні 2011 года.

У верасні-снежні 2011 года аб’ём куплі-продажу замежнай валюты значна павялічыўся ў сувязі са зменай парадку курсаўтварэння па валютна-абменных аперацыях з удзелам фізічных асоб. Пры гэтым чыстая купля замежнай валюты, якая назіралася ў студзені-сакавіку 2011 года, у красавіку-снежні 2011 года змянілася чыстым продажам, у тым ліку ў снежні насельніцтвам было прададзена на чыстай аснове 76,9 млн. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?