У Рэдакцыю трапіў нашумелы зварот прадстаўнікоў беларускай грамадскасці да еўраструктур аб змякчэнні візавых санкцый. Па нашых звестках, ліст так і не быў адпраўлены адрасатам. Зварот напісаны па-ангельску, пераклад «НН».

«Еўрапейскаму Саюзу неабходна пакінуць сімвалічныя санкцыі і прадухіліць ізаляцыю Беларусі.

Мы звяртаемся да ўрадаў дзяржаваў-членаў ЕС з просьбай уважліва разгледзець сваю палітыку пашырэння візавых санкцый супраць Беларусі, каб прадухіліць далейшую ізаляцыю краіны. Дадаванне новых імёнаў у спіс асобаў, якім забаронена выдача віз, мае вяікае сімвалічнае значэнне, але наўрад ці можа прынесці станоўчыя змены для Беларусі.

Мы перакананыя, што тыя, хто быў замяшаны ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека павінны заставацца ў спісе неўязных, а таксама туды мусяць быць дададзеныя новыя імёны. Але некаторыя імёны з цяперашняга спісу могуць быць выключаныя — у прыватнасці, імёны тых, хто не ўдзельнічаў непасрэдна у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека.
Мы падзяляем заклапочанасць лёсам палітычных зняволеных. Аднак мы лічым, што далейшая ізаляцыя беларускіх чыноўнікаў будзе толькі павышаць верагоднасць знаходжання палітычных зняволеных ў турме. Акрамя таго, мы баімся, што праз такога кшталту ізаляцыю беларускае грамадства страціць свае нешматлікія і слабыя сувязі з Еўрапейскім Саюзам і будзе адсунута яшчэ далей ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Мы перакананыя, што важна прыслухацца да голасу ўсяго беларускага грамадства, якое заклікае да рэформаў і зменаў.
Засяроджванне ўвагі толькі на пашырэнне спісу неўзных у сённяшні момант можа прывесці да эфекту, процілеглага пажаданаму, гэта значыць санкцыі будуць спрыяць кансалідацыі кіруючых элітаў, якая прывядзе да адмовы ад еўрапейскага вектару развіцця Беларусі і створыць дадатковыя бар’еры для міжнароднага супрацоўніцтва.
Калі афіцыйным асобам, чые імёны ўключаны ў спіс забароны на ўезд, неабходна наведаць ЕС, яны ў стане зрабіць гэта, прынамсі, некаторыя з іх. Напрыклад, удзельнічаючы ў пасяджэннях міжнародных арганізацый, як нядаўна зрабіў міністр унутраных справаў.
Замест таго, каб засяроджвацца на санкцыях, Еўрапейскі Саюз павінен пашырыць свае каналы сувязі з насельніцтвам Беларусі ў цэлым, у тым ліку з дзяржаўнымі структурамі, і гадаваць эліту і падтрымліваць намаганні, накіраваныя на карэнныя рэформы.

Еўропа павінна ўзмацніць сваю падтрымку эфектыўных, не абавязкова аб’яднаных, апазіцыйных структур, беларускай моладзі, грамадскіх арганізацый, адукацыйных устаноў і незалежных СМІ».

Дакумент нам трапіў без імёнаў падпісантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?