25.02.2007 / 14:33

Вайна да пераможнага дэмаграфічнага канца! 1

Вайна да пераможнага дэмаграфічнага канца!

Шаноўны Павал Ізотавіч

Сярод іншых недахопаў, на якія пакутуе Саўбелка – недамоўленасць. Піша журналіст, піша, цягне нейкую думку, а ў фінале – бах! Замест канструктыўнага вываду, рацыянальнай прапановы - нейкія прыгожыя, аднак неканкрэтныя фразы. .

Я пра нумар за 23 лютага, прысвечаны дню міжнароднай салідарнасці з беларускімі палітзэкамі.

Гы-Гы. Жартую.

Натуральна дню абаронца айчыны.

Больш за ўсе маю ўвагу прымагніціў артыкул Сяргея Канашыца “

В поисках утраченного” (http://sb.by/article.php?articleID=57022)

У прыходзе кахання да людзей з пагонамі аўтар фактычна прапанаваў паглядзець на войны ў іншым арыгінальным ракурсе.

Войны заўсёды былі адным з фактараў вырашэння дэмаграфічнага пытання на Беларусі.

“Армия Наполеона, Первая мировая война, Вторая (не говоря уж о преданьях старины глубокой) – все эти военные походы сформировали ту страну, в которой мы с вами сегодня имеем счастье жить. Французы, немцы, поляки — несть числа национальностям и этническим группам, которые, как ил на дне озера, оседали в Беларуси. Строили семьи, рожали детей — просто жили”.

Прычым гэта быў ня проста людскі рэсурс.

Гэта былі афігеныя мазгі.

“Во время Первой мировой на месте нынешней железнодорожной станции «Институт культуры» находился самый главный в Минске Брестский вокзал. Сколько пар глаз, проносясь мимо, на фронт или, наоборот, в тыл, смотрели в те далекие годы на места, имеющие ныне совершенно другой ландшафт и где сегодня я мирно гуляю или спешу на работу. А сколько их — женщин, мужчин — из всех уголков Европы оставались работать в вагонных мастерских (ныне вагоноремонтный завод им. Мясникова), навсегда связав свою судьбу с Беларусью”.

А кольки сярод іх самародкаў!

“И ведь дружно все жили, не делили друг друга на своих и чужаков, марш «Прощание славянки» Василия Агапкина — трубача из Тамбова, — написанный незадолго до Первой мировой войны, пели на Грушевке на всякий лад и языки”.

Здавалася б мараль артыкулу відавочна.

Хочам выруліць дэмаграфічную крызу?

Хочам вырашыць праблему уцечкі мазгоў і запусціць БелКУ – 2?

Хочам перамагчы на конкурсе Eurovision?

Калі так, то давайце замуцім новы міжнародны канфлікт, якая прывядзе да паявы новай таланавітай і яйкагаловай генерацыі тых, хто “навсегда связав свою судьбу с Беларусью”.

Арыгінальная думка. Бацьке ёсць над чым падумаць.

А што зрабіў аўтар? Усяго толькі прапанаваў зазірнуць у вочы царскіх жаўнераў на фотцы, каб зразумець “сколько им пришлось пережить и что испытать. Глаза эти видели столько, что не дай нам Бог увидеть хоть часть”.

Знайшоўся акуліст! Прычым тут рожа нейкага царскага кавалергарда і яго зенкі?

Дзе канструктыў, сп Якубовіч? Дзе, пытаю.

Ваш фанатычны чытач Лёлік Ушкін

Лёлік Ушкін

0
я / Адказаць
28.02.2007 / 13:24
сьмеяўся :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру