Пётр Казакевіч, Барыс Пятровіч, Лешак Шарэпка, Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Беларускім ПЭН-цэнтры.
7 лютага вызначыўсяШэсць аўтараў, якія ўвайшлі ў канчатковы спіс, прадстаўляюць амаль увесь спектр беларускай прозы: тут ёсць мастацкая і дакументальная проза, ёсць творы маладых літаратараў, а таксама пісьменнікаў старэйшага веку, ёсць прадстаўнікі абодвух саюзаў пісьменнікаў.шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Ушорт-ліст першай прэміі ўвайшлі вельмі розныя кнігі: сюрэалістычная проза Касцюкевіча, дакументальны раман Лукашука пра жыццё Харві Лі Освальда ў Мінску, правакацыйны кінараман Ахроменкі ці кніга пра сучаснае мастацтва і «вайну» Клінава.
Цяперашні спіс фаварытаў прэміі выглядае так:
1. Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы»
2. Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча»
3. Павал Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»
4. Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман»
5. Аляксандр Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску»
6. Андрэй Федарэнка «Мяжа»
Якая з кніг будзе прызначана найлепшай, мы даведаемся 3 сакавіка.
Супольна беларускім і польскім журы будзе абраная тройка фіналістаў, але толькі адзін з аўтараў атрымае галоўную прэмію і грашовы прыз — 105 мільёнаў рублёў.
На прэмію можна намінавацца любая кніга, выдадзеная цягам года. Абавязковая ўмова — беларускамоўнасць. У журы ўваходзяць пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Барыс Пятровіч, філосаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага