Ініцыятарам «антычарнільнай» акцыі стаў вядомы баранавіцкі актывіст Рыгор Грык. Па яго словах, подпісы збіраліся на працягу тыдня — з 29 студзеня да 5 лютага. Пасля гэты зварот быў накіраваны на разгляд у Баранавіцкі гарвыканкам.

У звароце адзначана, што з-за алкагалізацыі насельніцтва «павялічвваецца колькасць злачынстваў сярод жыхароў горада і раёна, распадаюцца семі’ і павышаецца дзіцячая злачыннасць у п’яным стане».

Падпісанты просяць гарадскія ўлады паступова скарачаць вытворчасць таннага і няякаснага віна, а таксама абмежаваць час продажу ў крамах да поўнай яго забароны.

Як расказаў Рыгор Грык, пад зваротам падпісваліся нават тыя людзі, якія самі ўжываюць «чарніла», але якія лічаць, што ў Баранавічах яно не такое якаснае, як у іншых гарадах.

На думку Грыка, улады павінны падтрымаць гэтую ініцыятыву, каб спыніць атручванне людзей танным алкаголем. «Паглядзіце, што робіцца зранку каля крамаў! — кажа ён. — Трэба хаця б забараніць продаж „бырла“ ўночы, а зранку прадаваць яго з 11 гадзін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?