Шэсць краін — чальцоў Рады супрацоўніцтва дзяржаў Персідскай затокі (Саудаўская Аравія, Кувейт, ААЭ, Аман, Катар і Бахрэйн) адклікаюць сваіх паслоў з Сірыі.
У заяве Рады таксама гучыць патрабаванне да ўсіх паслоў Сірыі пакінуць гэтыя шэсць краін.
Раней Вялікабрытанія, Італія, Іспанія і Францыя абвясцілі пра адклiканне для кансультацый паслоў з Дамаска.
Тры дні таму Расія і Кітай уругі раз заблакавалі прыняцце новай рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН аб сітуацыі ў Сірыі, дзе з сакавіка мінулага года працягваюцца ўзброеныя сутыкненні паміж арміяй і апазіцыяй.
Заходнія краіны рэзка асудзілі дзеянні двух чальцоў Рады бяспекі ААН.
0
0
0
0
0
0