Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 лютага паведаміў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарбуд» Міхаіл Глушакоў.

Паводле яго інфармацыі, у гарадскім бюджэце прадугледжана выдзяленне 960 мільярдаў рублёў на развіццё вулічнай дарожнай сеткі і 130 мільярдаў рублёў на капітальны рамонт.

«У 2012 годзе ў рабоце будуць знаходзіцца 15 вуліц. Сёлета мы спадзяемся, што 8 аб’ектаў нам удасца здаць», — зазначыў Глушакоў.

Дырэктар «Гардарбуда» паведаміў таксама, што на праспекце Дзяржынскага, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі з мэтай пашырэння руху да васьмі палос, сёлета пачнуцца работы на ўчастку да вуліцы Любімава і далей да МКАД.

«У верасні гэтага года плануецца здаць участак да вуліцы Любімава. Зараз ужо завяршаюцца работы на ўчастку да вуліцы Уманскай,

пабудаваны пуцеправод працягласцю 400 метраў — самы доўгі ў Беларусі,
практычна ўкладзены асфальт і бетон, засталіся аддзелачныя работы. Думаю, у першым паўгоддзі гэтыя работы мы павінны завяршыць. На перасячэнні вуліцы Алібегава з праспектам Дзяржынскага таксама плануецца пабудаваць пуцеправод», — сказаў Глушакоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?