Эканоміка11

Актывы ў замежнай валюце ў ЗВР скрараціліся за студзень на $715 млн

Затое залаты запас істотна падаражэў.

Нягледзячы на агульны рост золатавалютных рэзерваў Беларусі, актывы ў замежнай валюце ў іх складзе знізіліся за студзень амаль на 715 млн. долараў ЗША, або на 16%. Пра гэта сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Паводле папярэдніх звестак, аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага 2012 года склаў 7 млрд. 968,2 млн. долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 52,3 млн. долараў.

Як растлумачылі ў Нацбанку, росту агульнага паказчыка золатавалютных рэзерваў у студзені 2012 года «спрыяла павелічэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама станоўчае сальда куплі-продажу замежнай валюты на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Пры гэтым урадам і Нацбанкам у студзені ў поўным аб’ёме былі выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

У той жа час, як сведчаць даныя Нацбанка, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ў складзе ЗВР знізіліся за студзень на 714,6 млн. долараў, ці 15,9%,

і на 1 лютага склалі 3 млрд. 774,1 млн. долараў. На 1 студзеня гэты паказчык быў роўны 4 млрд. 488,7 млн. долараў.

Разам з тым у выніку пераацэнкі манетарнае золата ў складзе ЗВР за студзень павялічылася на 485,4 млн. долараў, ці 25,5%, да 2 млрд. 390,1 млн. долараў на 1 лютага.

Паводле Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год, з улікам пагашэння Беларуссю ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце і прыцягнення прамых замежных інвестыцый у эканоміку краіны (3,7 млрд. долараў на чыстай аснове), міжнародныя рэзервовыя актывы на канец 2012 года складуць 6,1–7 млрд. долараў. Такім чынам, на канец 2012 года аб’ём ЗВР прагназаваўся меншым у параўнанні з наяўным узроўнем.

Аднак 7 лютага на пасяджэнні Саўміна старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што золатавалютныя рэзервы Беларусі да канца гэтага года павінны захавацца ў аб’ёме 7,9 млрд. долараў. Адпаведная задача пастаўлена прэзідэнтам.

Кіраўнік Нацбанка таксама адзначыла неабходнасць правядзення працы па рэфінансаванні знешніх абавязацельстваў Беларусі. У сувязі з гэтым Нацбанк лічыць мэтазгодным працягнуць перамовы з МВФ аб рэфінансаванні завінавачанасці ці аб прыцягненні новага крэдыту.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць