У той час як дэлегацыя лідэраў аб’яднаных дэмакратычных сілаў зьбіралася ў ЗША, за выняткам Аляксандра Мілінкевіча, які адмовіўся ляцець у Штаты, стала вядома, што іх там чакае прыемны (ці ня надта) сюрпрыз. У ЗША выправіцца (ці ўжо выправіўся) невыязны міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў. На жаль, у нядзелю, калі стала пра гэта вядома , «Е» не ўдалося дазваніцца да кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС, каб высьветліць, па якіх справах выпраўляецца ў далёкую дарогу міністар. Але, якім бы ня быў адказ, факт сам па сабе знакавы. Яшчэ днём у нядзелю, калі Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Ірына Казуліна і Анатоль Лябедзька сядалі ў самалёт, яны ня ведалі, што ў той жа час, калі яны будуць выступаць у кангрэсе і ў дзярждэпартамэнце, у Штатах будзе знаходзіцца У.Навумаў. У штабе АГП з гэтай нагоды нават пажартавалі: «Вось, прышпільна будзе, калі дэлегацыя дэмакратаў і Навумаў паляцяць у ЗША на адным самалёце».

«НН»: Міністар Навумаў меўся ўдзельнічаць у міжнароднай канфэрэнцыі па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі ў Нью-Ёрку. Сёньня пакуль не было яснасьці, ці сапраўды адбудзецца ягоны візыт.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?