У 2012 годзе рост заробкаў запланаваны на ўзроўні крыху большым за 4%, паведаміў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 лютага.

Рэальная заработная плата, паводле яго слоў, павінна «расці ў меру ці крыху ніжэй, чым тэмпы росту прадукцыйнасці працы». Пакуль рост заробку адстае ад росту прадукцыйнасці працы. «І гэтую тэндэнцыю мы маем намер захаваць, каб не разганяць інфляцыйныя працэсы», — патлумачыў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?