Жанчына выкінулася з балкона дзявятага паверху і загінула. Гэта адбылося каля 16:00 6 лютага ў шматпавярховым жылым доме.

Цела жанчыны на зямлі ўбачылі суседзі. Яны патэлефанавалі ў хуткую дапамогу, якая канстатавала смерць пенсіянеркі. Прычыну смерці устанаўлівае судова-медыцынская экспертыза.

Асноўная версія здарэння — самагубства. Пенсіянерка пражывала ў кватэры на дзявятым паверсе разам з дачкой і яе сям’ёй. У момант трагедыі яна была ў кватэры адна. Паводле папярэдніх звестак, у жанчыны былі ўзроставыя змены псіхікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?