У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я для арганізацыі бяспекі дарожнага руху хуткасныя абмежаванні ўведзены на васьмі ўчастках Мінскай кальцавой аўтадарогі, таксама на аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.

Пра новыя хуткасныя рэжымы інфармуюць выстаўленыя часовыя забараняльныя знакі абмежавання максімальнай хуткасці руху.

План «Надвор’е» рэалізуецца ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?