Як паведамляе Yahoo! Sports, беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, які разарваў кантракт з «Барселонай», блізкі да пераходу ў лонданскі «Фулхэм». Цяпер беларус трэніруецца ў складзе каманды.

Галоўны трэнер «Фулхэма» Марцін Ёл мае намер падпісаць Глеба як свабоднага агента.

«Фулхэм» займае 14 месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Англіі, маючы ў актыве 27 ачкоў.

Нагадаем, раней Аляксандр Глеб быў блізкі да пераходу ў грэцкі «Алімпіякас», аднак у апошні момант трансфер не адбыўся. На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя пра цікавасць да Глеба-старэйшага з боку маскоўскіх «Спартака» і «Лакаматыва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?