Неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў апошнія тыдні, асабліва моцныя маразы, паўплывалі на рэгулярнасць рэйсаў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія». Пра гэта 8 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Паводле яго словаў, моцныя маразы ўскладняюць падрыхтоўку тэхнікі да палёту. «Калі пасля 30-градусных начных маразоў раніцай самалёт пачынае рыхтавацца да вылету, то адна сістэма не працуе, то другая. Даводзіцца штораз шукаць і выпраўляць няспраўнасць», — адзначыў Гусараў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што неспрыяльныя метэаўмовы ўплываюць менавіта на рэгулярнасць палётаў, аднак ні ў якой меры — на іх бяспеку.

«Больш часу ідзе на падрыхтоўку авіятэхнікі для бяспекі палётаў, апрацоўку яе вадкасцю супраць абледзянення. Гэта значыць, што ў зімовых умовах патрэбны дадатковыя намаганні для таго, каб падрыхтаваць самалёт да бяспечнага палёту. Таму адбываецца, на жаль, больш затрымак», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?