Беларусь можа абмежаваць пастаўкі сыру з Украіны па прыкладзе Расіі. Пра гэта заявіла журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец 8 лютага ў Мінску.

Як паведамілі расійскія і ўкраінскія агенцтвы са спасылкай на кіраўніка Росспажыўнагляду Генадзя Анішчанку, з учарашняга дня ў Расіі ўведзены забарона на ўвоз сыроў некаторых украінскіх вытворцаў. «З аўторка мяжа будзе для іх закрытая», — заявіў ён. У прэс-службе ведамства ўдакладнілі, што забарона датычыцца сама менш тых кампаній, у чыіх сырах паводле вынікаў апошніх праверак службы выкарыстоўваюцца раслінныя тлушчы, у прыватнасці пальмавае масла.

«Не выключана, што мы падтрымаем рашэнне расійскіх службаў абмежаваць увоз сыроў з Украіны на тэрыторыю Беларусі», — сказала Каткавец. Паводле яе слоў, найбліжэйшым часам адбудзецца нарада беларускіх ветэрынарных службаў, на якой будзе абмяркоўвацца гэта пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?