Заробак праграміста, што працуе ў дзяржаўнай установе «Адміністрацыя парку высокіх тэхналогій», вар’іруецца ад $600 да $5 тыс. у эквіваленце, паведаміў сёння журналістам дырэктар адміністрацыі парку Валерый Цапкала.

Памер сярэднямесячнай зарплаты работніка ПВТ у 2011 годзе вырас больш як у 2 разы ў параўнанні з 2010-м і склаў Br7,5 млн.
Аднак ён у многім залежыць ад вопыту работы і спецыялізацыі работніка, адзначыў дырэктар адміністрацыі парку.

«Ёсць праграмісты, якія ў месяц атрымліваюць $5 тыс., але ёсць і маладыя спецыялісты, прыйшоўшыя да нас працаваць адразу пасля ВНУ, якія зарабляюць ад $600 да $800 у месяц. Зарплата ў нас канкурэнтаздольная, і людзі зацікаўлены ў гэтай рабоце», — сказаў Валерый Цапкала.

Разам з тым ёсць выпадкі ад’езду спецыялістаў на работу за мяжу, але яны адзінкавыя і не маюць масавага характару, падкрэсліў дырэктар адміністрацыі парку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?