Дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Ад сэрца да сэрца» запусціў інтэрнэт-акцыю «Дабрыня ў кожным сэрцы» ў падтрымку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Сутнасць акцыі: кожны ахвотны можна набыць віртуальны купон (кошт 20000 руб) на афіцыйным сайце фонда «Ад сэрца да сэрца».

Атрыманыя ад продажу купонаў сродкі будуць пералічаныя на патрэбы дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адзін чалавек можа набыць любую колькасць купонаў.

Як набыць купон:

1. Трэба напісаць ліст на электронную скрыню info@sirota-belarus.ru у тэме ліста абавязкова пазначце «Купіць купон» у лісце таксама пазначце: прозвішча, імя, горад пражывання, кантакты і колькасць купонаў (кошт аднаго — 20000 руб)

2. Потым выбраць зручны спосаб аплаты (праз баланс свайго мабільнага тэлефона (МТС альбо life:), EasyPay, банкаўскую картку). Падрабязнасці пра тое, як аплачваць, чытайце ТУТ.

Акцыя ідзе ад 7 да 13 лютага 2012 года ўключна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?