Маразы ў пятніцу-нядзелю будуць меншымі, чым меркавалася раней.
Паводле сённяшніх прагнозаў сіноптыкаў, тэмпературы ў Мінску не апусцяцца ніжэй за 22 градусы (у нядзелю).На ўсходзе краіны, у Падзвінні і Падняпроўі (Віцебск, Магілёў, омель), схаладае максімум да мінус 27 (у суботу і нядзелю). Толькі на крайнім паўднёвым усходзе (Лоеў, Брагін) мароз можа дасягнуць мінус 29. У той жа час на паўднёвым захадзе краіны (Брэст) тэрмометры пакажуць усяго мінус 20.
Праўда, высокая вільготнасць паветра і ветрык прывядуць да таго, што мароз будзе адчувацца моцна, і перабываць на паветры будзе некамфортна.
Тэмпература паветра ў чацвер, пятніцу і суботу на мінулым тыдні апускалася на ўсходзе да 34 градусаў, а ў цэнтры да мінус 29 градусаў. Гэта былі нахаладнейшыя дні гэтай зімы.
Такой халоднай зімы не было ў Беларусі ад 1986 года.Тады на большай частцы краіны вымерзлі сады. Тое самае здарыцца і зараз. Асабліва цяжка дрэвам тое, што мароз хапіў у лютым, пад канец зімы. Снежаньскія маразы сады трываюць лепей.
Такія марозы ствараюць надзвычайную сітуацыю і для тэхнікі:пры больш як мінус 25 можа не заводзіцца аўтатранспарт, узрастае да крытычнай нагрузка на лініі электраперадачы і цеплатрасы.
Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала спыніць заняткі ў тых школах, дзе дзецям далёка дабірацца. У садках дзяцей перасталі выводзіць на прагулкі.
Лютаўскія маразы апанавалі не толькі Беларусь, а цэлую Еўропу. Гэта арктычны антыцыклон споўз і затрымаўся над нашым кантынентам.
Украіна прыпыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь: лютыя маразы прывялі да рэзкага росту спажывання электрычнасці ў нашых суседзяў.На шчасце, вялікіх збояў у падачы цяпла і энэргіі пакуль нідзе не фіксуецца. Камунальная гаспадарка пакуль выдатна вытрымлівае экстрэмальныя ўмовы працы.
Пры моцным марозе малым дзецям няможна гуляць больш за 10–20 хвілін.Трэба расціраць ім нос і шчокі, каб не было абмаражэння.
Вопратка мусіць быць шматслойнай і свабоднай, каб між слаямі трымалася цёплае паветра. Найлепш саграе цёплае піццё, але не варта піць жэжкае перад выхадам на двор, каб не распарыцца.
Самая частая праблема з аўтамабілямі ў мароз — разрадка акумулятара.Аднак і летняе дызпаліва, і зношаныя свечы запальвання, і неадпаведная тэмпературам аліва таксама могуць стаць прычынай праблемаў як у бензінавых, так і дызельных аўтамабілях. Варта ведаць, што пры такіх нізкіх тэмпературах знос рухавіка максімальны. Таму паездкі варта абмежаваць не толькі з меркаванняў бяспекі, але і дзеля эканоміі.
Існуе пагроза жыццю бяздомных грамадзян, а таксама тых вяскоўцаў, хто жыве ў халодных хатах.
Хто можа, пакідайце дзверы пад’ездаў незамкнёнымі. Калі бачыце п’яных на вуліцах, адразу выклікайце да іх «хуткую дапамогу».