Вольга Бандарэнка спаткалася з мужам у магілёўскай калоніі. Пасля спаткання Вольга заявіла, што калонія ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам, каб той памілаваў Змітра Бандарэнку.

Такое рашэнне прыняла 8 лютага камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне аб памілаванні. Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калоніі сваёй жонцы Вользе. Палітвязень сказаў, што напісаў прашэнне 1 лютага.

З.Бандарэнка мае сур’ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня ў дачыненні да яго -- хоць Бандарэнка перанёс цяжкую аперацыю на хрыбетніку -- уступілі ў дзеянне яшчэ больш жорсткія ўмовы ўтрымання. Яму забаронена карыстацца мыліцай, не дазволены артапедычны абутак. 2 лютага Бандарэнку вярнулі мыліцу і артапедычны абутак, дазволілі не хадзіць строем.

7 красавіка 2011 г. давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?