Дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Гунар Віганд сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч быў сярод удзельнікаў сустрэчы. Ён кажа, што сустрэча адбывалася «дзеля абмену досведам, думкамі». Абмяркоўваліся кірункі мадэрнізацыі краіны.

«Спадар Віганд запэўніў, што для ЕС будзе надаваць увагу не толькі надзённым палітычным пытанне, але і мадэрнізацыі краіны ў іншых кірунках — эканомікі, сацыяльнай сферы», — кажа А.Янукевіч. Для гэтай мэты Еўрасаюз плануе запрашаць у працоўныя групы і прадстаўнікоў урада.
«Гэта жыва абмяркоўвалася. Большасць лічыць, што такія кантакты патрэбныя. Не так мы баімся гэтых кантактаў, як іх баяцца самі чыноўнікі», — кажа Янукевіч.
«На сустрэчы прагучала, што Еўрасаюз будзе мяняць сваю палітыку ў дачыненні ўлады», — кажа палітык. Стрымліваючым фактам застаецца наяўнасць палітвязняў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?