Па дадзеных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, Renault Logan стаў лідарам продажаў у Беларусі ў 2011 году. Паводле афіцыйных звестак, летась у нас прадалі 630 новых Renault Logan.

Лідары папулярнасці сярод вытворцаў.

Лідары папулярнасці сярод вытворцаў.

Па дарогах Беларусі «бегае» амаль 6 тысяч асобнікаў мадэлі — па сутнасці, гэта самая «народная» новая мадэль сярод нерасійскіх вытворцаў у нашай краіне.

Другое месца сярод аўтамабіляў займае Lada Priora. 426 беларусаў набылі гэты расійскі аўтамабіль летась новым. У тройку лідараў рынка ўвайшоў хэчбэк Renault Sandero, рэалізацыя якога склала 409 аўтамабіляў. Чацвёртае месца заняў уседарожнік Lada Niva (382 аўто), a замыкае пяцёрку лідараў Volkswagen Polo Sedan (360 машын).

Гэта ўсё не проста танныя, а вельмі танныя машыны.

Як ужо паведамлялася раней, тройка лідараў сярод вытворцаў па выніках мінулага года выглядае так: Volkswagen, «АўтаВАЗ», Renault. Французскі вытворца ўваходзіў у тройку лідараў таксама ў 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах.

Беларусы — адзін з найбяднейшых народаў Еўропы, лічбы продажаў новых аўтамабіляў на душу насельніцтва ў нас вельмі нізкія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?