З пачатку зімы на рэспубліканскіх дарогах Беларусі зрасходавана 338 тыс.т пясчана-саляной сумесі і 37 тыс.т чыстай солі, паведамілі ў прэс-службе дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый.

Мінулыя суткі на рэспубліканскіх дарогах было задзейнічана 452 снегаачышчальнікі і 272 пескасолеразмеркавальнікі.

З пачатку 2012 года на рэспубліканскіх аўтадарогах адбылося 139 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 32 чалавекі загінулі і 176 атрымалі раненні. «Белаўтадар» звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху з просьбай быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарогах, а таксама выбіраць скорасны рэжым, адэкватны дарожным умовам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?