Учора, 9 лютага, з 13:25 да 14:09 быў зафіксаваны збой у працы канала сувязі, арганізаванага правайдарам міжнароднай аплатнай сістэмы Visa. А таксама, з 13:38 да 14:52 — па канале сістэмы МasterCard.

Як паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, каналы правайдараў адноўленыя, аднак усе праблемы яшчэ не вырашаныя.

Што тычыцца аперацый па картках сістэмы «БелКарт», то яны апрацоўваюцца ў штатным рэжыме.

Нагадаем, што ў мінулыя выхадныя таксама адзначаліся збоі ў працы банкаўскіх картак беларускіх банкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?