10.02.2012 / 16:10

«Як ні круці, гэта іспыт для ўлады» 12

Лукашэнка загадаў, каб у беларускім парламенце новага склікання была захавана пераемнасць.

У беларускім парламенце новага склікання павінна быць захавана пераемнасць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

Як адзначыў Лукашэнка, у Беларусі склалася практыка, калі ў новы склад парламента выбіраюцца 20–25% дэпутатаў папярэдняга склікання. «Нам трэба мець у новым парламенце прыкладна чвэрць дэпутатаў старога, каб захаваць пераемнасць.

Але гэта сапраўды павінны быць дэпутаты без сучка і задорынкі ў сваёй працы з насельніцтвам, у выбарчых акругах. Людзі ж да іх больш прыдзірліва будуць ставіцца.
Таму пераемнасць — гэта вельмі важнае пытанне».

«Па-другое, як бы мы тут не дэмакратызаваліся, як бы мы ні заяўлялі пра тое, што мы далёка стаім ад гэтага працэсу выбараў,

я думаю, вам асабіста як старшыні давядзецца ўсё ж такі прымаць удзел у арганізацыі гэтай кампаніі.
Можа быць, нават савету палаты прадстаўнікоў вызначыць мерапрыемствы ў дапамогу Цэнтральнай выбарчай камісіі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — 
Усё-такі дэпутаты — гэта прадстаўнікі нашых выбаршчыкаў, і наўрад ці хто-небудзь прэтэнзіі прад’явіць, калі яны дапамогуць па-чалавечы, дэмакратычна арганізаваць працэс выбараў. Таму тут таксама трэба вызначыцца».

«І, па-трэцяе, раз сканчаецца праца цяперашняга парламента, трэба разам з урадам, перш за ўсё старшыням камісій, савета, вам вызначыць тыя першачарговыя пытанні, якія неабходна вырашыць, каб прыгожа і годна завяршыць гэтае скліканне. Гэта таксама вельмі важна. І шэраг іншых пытанняў, якія могуць стаць перад парламентам у гэтыя апошнія месяцы працы», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама рэкамендаваў дэпутатам, каб яны актыўна папрацавалі з насельніцтвам.
«У нас пайшло сур’ёзнае паляпшэнне сітуацыі ў краіне з гледзішча эканомікі. Але, як і любы выхад са складанай сітуацыі, гэта адбываецца нераўнамерна. Дзесьці, як я казаў учора на нарадзе, выйшлі на заработную плату і ў $ 800–900, а дзесьці яшчэ і да $ 200 не дацягваюць. Нам праз год-паўтара трэба аднавіць дакрызісны ўзровень даходаў насельніцтва, можа ледзь-ледзь і перасягнуць яго, каб людзі разумелі, што мы не проста размовамі займаліся ў свой час. Паабяцалі — трэба зрабіць. У гэтым плане хацелася б, каб дэпутаты актывізаваліся, — сказаў ён. — Гэта значыць, трэба людзей падрыхтаваць да парламенцкіх выбараў, і, думаю, дэпутаты, кожны ў сваёй акрузе, павінны гэтым заняцца».

«Трэба з адміністрацыяй, урадам прапрацаваць балючыя актуальныя пытанні, з якімі дэпутаты пойдуць да людзей, каб яны пункт гледжання прэзідэнта змаглі данесці, пагаварыць з людзьмі. Мы павінны атрымаць зваротную сувязь па комплексе пытанняў, якія мы вырашым і павінны вырашаць напярэдадні парламенцкіх выбараў. Як ні круці, гэта іспыт для ўлады. Трэба загадзя вырашыць гэтыя пытанні, каб нас народ менш церабіў потым на парламенцкіх выбарах і каб потым нашы «свядомыя» з «пятай калоны» ўнутры і асабліва на Захадзе не выказвалі нам прэтэнзіі па складзе будучага парламента «, — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«Я ўпэўнены, што парламент будзе выключна ад народа. Туды балбатуны не патрапяць, а прыйдуць людзі, якія гатовыя вырашаць нейкія пытанні. Вас з дэпутатамі трэба вылучыць гэтыя пытанні. Хай іх будзе 50, 70, сотня, але гэта будзе для нас праграма працы да парламенцкіх выбараў. А нейкія пытанні застануцца на потым «, — дадаў Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Димыч / Адказаць
10.02.2012 / 16:32
А кто у нас отвечает за экономику: палатка или правительство во главе с ОГО-ГО?
0
ranen / Адказаць
10.02.2012 / 16:34
Навошта яму парламент ?! ))))
0
Міхал / Адказаць
10.02.2012 / 16:34
Усе павінна застацца як было, як бы мы там не "дэмакратызавалісь", і што не казалі для асабліва даверлівых на Захадзе. Прыкладна так выказаўся сонцападобны Лу. Ну і ніхто не сумняваўся, што выбараў як не было так і ня будзе. Ці можа хто сумняецца? Толькі агульнанацыянальны байкот можна супрацьпаставіць гэтай хлусьне. Аднак яго арганізацыя пад вялікім сумневам. Шмат хто мае хваравітыя амбіцыі
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру