Ахвяра новай хвалі «Зрабі са свайго ката бутэрброд».

Ахвяра новай хвалі «Зрабі са свайго ката бутэрброд».

Адзін з узораў катаматрыцы. Фота kotomatrix.ru.

Адзін з узораў катаматрыцы. Фота kotomatrix.ru.

"Мона Ліза". fatcatart.ru.

"Мона Ліза". fatcatart.ru.

"Прагулка. Закаханыя". fatcatart.ru.

"Прагулка. Закаханыя". fatcatart.ru.

"Багатыры". fatcatart.ru.

"Багатыры". fatcatart.ru.

Сучасны інтэрнэт фактычна ператварыўся ў глабальнае люстэрка нашых слабасцяў, захапленняў і антыпатый.
Ён прапануе багаты выбар інструментаў для самавыяўлення — ад простага тэксту да мультымедыя. І гэтым многія карыстаюцца, каб заявіць пра сябе на ўвесь віртуальны свет. І не толькі пра сябе.
Так, сярод іншых на ўсеагульны агляд трапляюць браты нашы меншыя.
Не сакрэт, што многія людзі любяць катоў. І гэтая прывязанасць, у спалучэнні з магчымасцямі інтэрнэту, стварыла віртуальны культ. І тут, як і ў рэальным жыцці, ёсць тыя, хто мацуе гэты культ, і тыя, хто займаецца яго развянчаннем. Можна смела казаць, што тэма катоў у інтэрнэце па папулярнасці адстае хіба ад матэрыялаў для дарослых.
Вось і нядаўна карыстальнікаў сеціва ахапіла чарговая ліхаманка.
Новы рух мае назву «Зрабі са свайго ката бутэрброд». Гаспадары «ўпрыгожваюць» сваіх катоў кавалкамі хлеба, фатаграфуюць і выкладаюць здымкі ў інтэрнэт.
Масавая інтэрнэт-катаманія выліваецца ў стварэнне адмысловых сайтаў, на якіх можна выкласці фота і відэа сваіх гадаванцаў,
суправадзіўшы іх тэкстам. Зацікавіліся? Тады зазірніце на сайты кшталту kotomatrix.ru або kotomania.com.
Аднак, не толькі фотажабы катоў карыстаюцца шалёнай папулярнасцю.
Часта простыя ролікі робяцца хітамі інтэрнэту. Як напрыклад, відэа котак Стыны і Мосі, што «перамаўляюцца» паміж сабой. За 5 гадоў на Ютубе ролік пабачылі больш за 50 мільёнаў чалавек.

Многім падобная папулярнасць не дае спакою і тады на свет адна за адной нараджаюцца пародыі.
Ці ведаў той рыжы кот, які ў часе здымак хатняга відэа не вытрымаў і ўцёк з пад аб’ектыва на задніх лапах, што стане не толькі зоркай сеціва, але і аб’ектам дзясяткаў жартаўлівых пераробак?

І на рэшту раскажам пра інтэрнэт-праект «Вялікаму кату — вялікія мастакі».
Ягоны герой — вялікі рыжы кот, які воляй стваральнікаў сайту трапляе на палотнішчы знакамітых мастакоў, падмяняючы сабой персанажаў іх твораў. Так, на карціне Марка Шагала «Закаханыя. Прагулка» мужчына трымае за…лапу велізарнага рыжага ката. Думаецца, не трэба тлумачыць, якую Данаю на карціне Рэмбрандта пабачаць наведнікі сайта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?