10 лютага каля 15.00 у Віцебску на даху дома № 47 па Маскоўскім праспекце, дзе жыве сям’я Сяргея Каваленкі, з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведаміў сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Ян Талпыга, яму з дакладных крыніцаў вядома, што сцяг вывешаны ў знак салідарнасці з актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, які праводзіць галадоўку ў СІЗА, і да яго павінна быць прымацавана запіска наступнага зместу: «Гані быкоў! Вярнецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?