Маці Дзяніса ў гомельскім СІЗА па тэлефоне пацьвердзілі факт пераводу ў суботу сына ў Віцебск. Але ў віцебскім СІЗА ёй кажуць, што Дзяніса да іх не прывозілі. Паколькі нядзеля й панядзелак у СІЗА – выходныя, перадачы і спатканьне з адвакатам у гэтыя дні немагчымыя.

Найбліжэйшая сустрэча Дзянісава з адвакатам адбудзецца ў сераду, пасьля размоваў са сьведкамі па справе. Напрыканцы тыдня мяркуецца правядзеньне “сьледчых дзеяньняў”. Дзянісу дагэтуль не прад’яўлена абвінавачваньне. Затрымка адбылася празь зьмену сьледчых: заміж Аксаны Зіль, якая ўлетку 2006 г. дамаглася дазволу на ператрус на кватэры Тацяны Елавой, справу будзе весьці Новікаў Д.В.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?