У цягніку Кіеў — Мінск у ноч з чацвера на пятніцу супрацоўнікі Чарнігаўскай мытні і памежнікі Чарнігаўскага памежнага атрада знайшлі $180 000.
Валюта была схавана ў непрацоўным тамбуры аднаго з вагонаў
. У аддзяленні для смецця ля ўваходу ў туалет былі знойдзеныя тры скрынкі, абкручаныя скотчам. Унутры аказаліся 18 пачкаў па $10 000 у банкаўскай упакоўцы.Усе купюры былі наміналам у $100.
Знайсці ўладальніка грашовых сродкаў пакуль не ўдалося. Праваахоўныя органы склалі пратакол агляду месца здарэння і канфіскавалі грошы. Па факце незвычайнай знаходкі праводзіцца праверка.