«У СНД за час яго існавання было прынята больш як тысяча рашэнняў.
Праўда, пераважная большасць іх не выконваліся.Рэспублікі ўваходзілі ў СНД з рознымі пажаданнямі, са сваімі мэтамі. Інтэграцыйных працэсаў не было бачна, ні ў эканамічных, ні ў палітычных адносінах», — цытуе
«Што ж гэта за Садружнасць? І шкоды няма, і карысці вялікай няма, як дрэва сухое», — сказаў Кучма.
«Мне здаецца, сёння, напэўна, калі галоўныя падзеі пройдуць у Расіі (выбары прэзідэнта. — БелаПАН.), трэба набрацца мужнасці і адслужыць малебен па СНД», — заявіў Кучма.
Былы прэзідэнт нагадаў, што і дагэтуль
усе галоўныя рашэнні прымаліся паміж краінамі СНД на двухбаковым узроўні, а з узнікненнем Мытнага саюза сітуацыя яшчэ больш ускладнілася.Зараз шэраг пытанняў неабходна вырашаць ужо з кіраўніцтвам МС. «Паглядзім, як працуе Мытны саюз. Мы будзем дакладна ведаць, бо ў выпадку чаго Лукашэнка абавязкова выступіць», — заявіў Кучма, дадаўшы, што ён хоча пажадаць Мытнаму саюзу ўдачы, паколькі ў адзіночку ніводная краіна не справіцца з задачамі, што стаяць перад ёю.