У пункце пропуску «Церахоўка» 9 лютага памежны нарад па аглядзе транспартных сродкаў сумесна з супрацоўнікамі мытні выявіў у адным з вагонаў цягніка зносінамі Санкт-Пецярбург — Днепрапятроўск, які выязджаў з Беларусі ва Украіну, схаваны груз.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі,

грамадзянін Расіі схаваў у асабістых рэчах і баку для смецця восем дзяржаўных узнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны: ордэн Чырвонай Зоркі, два медалі «За адвагу» і два — «За абарону Масквы», а таксама «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй» і юбілейны медаль «Дружбы народаў СССР — Кітай».

Акрамя таго, гомельскія пагранічнікі выявілі ў расіяніна запчасткі да агнястрэльнай зброі: прыклад і газаадводную трубку ад карабіна «Сайга», аптычны прыцэл і корцік саматужнай вытворчасці.

Нелегальны тавар канфіскаваны. Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?