Конкурс скульптур са снегу ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску скончыўся нечаканым вынікам - удзельнікі зляпілі снежную галаву, падобную на прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Скульптура пад нумарам 5 па сканчэнні нагадвала галаву прэм'ер-міністра Беларусі, былога кіраўніка Акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча. Такую думку выказалі звычайныя наведнікі конкурсу. Самі аўтары паведамілі, што выраблялі проста чалавека з іракезам, складзеным з ледзяшоў.

Усяго ў конкурсе снега-ледавых скульптур у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук удзельнічала больш за дзясятак камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?