Дзяўчынка-падлетак выкінулася з 24-га паверху на ўсходзе Масквы. Ад атрыманых траўмаў 15-гадовая школьніца памерла на месцы.

Перадсмяротнай запіскі ў рэчах дзяўчынкі следчыя не знайшлі. Паводле папярэдніх звестак, у дзяўчынкі не было канфліктаў з бацькамі і аднагодкамі.

Па факце гібелі школьніцы заведзена крымінальная справа (давядзенне да самагубства).

За апошні тыдзень у Расіі адбылося адразу некалькі суіцыдаў падлеткаў, якія выклікалі вялікі грамадскі рэзананс.

9 лютага стала вядома пра смерць сямікласніка ў Якуцку, 8 лютага ў Маскве з акна выкінуўся 15-гадовы хлопчык, раней у падмаскоўнай Лобне пакончылі з сабой дзве 14-гадовыя школьніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?